БЕЛ Ł РУС

Трамп: Мы павінны абавязкова перамагчы на выбарах у Кангрэс, інакш пагражае імпічмент

6.01.2026 / 21:56

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Рэспубліканская партыя абавязкова павінна перамагчы на прамежкавых выбарах у Кангрэс ЗША ў 2026 годзе. У адваротным выпадку, як ён мяркуе, дэмакраты пачнуць працэдуру імпічменту яму. Пра гэта Трамп сказаў падчас сустрэчы з рэспубліканскімі заканадаўцамі ў Вашынгтоне, піша «Еўрапейская праўда».

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Трамп адзначыў, што дэмакраты, на ягоную думку, больш падступныя за рэспубліканцаў, і яны ў любым выпадку знойдуць нагоду, каб ініцыяваць імпічмент. Ён падкрэсліў, што без перамогі на выбарах яму пагражае спроба адхілення ад пасады.

Прамежкавыя выбары ў ЗША адбудуцца сёлета ў лістападзе: тады будзе пераабраны ўвесь склад Палаты прадстаўнікоў і трэцяя частка Сената. Пры гэтым для рэальнага адхілення прэзідэнта ад пасады патрэбная падтрымка дзвюх трацін сенатараў, што выглядае малаверагодным, бо нават пры самым неспрыяльным выніку рэспубліканцы захаваюць каля паловы месцаў у Сенаце.

Дональд Трамп ужо ўвайшоў у гісторыю як першы прэзідэнт ЗША, якому двойчы аб’яўлялі імпічмент, але ў абодвух выпадках гэта не прывяло да яго адхілення ад пасады.

Чытайце таксама:

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах

Трамп: У наступныя 30 дзён выбары ў Венесуэле немагчымыя — «спачатку мы павінны навесці парадак у краіне»

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай

Джо Байдэн выслужыў пенсію большую, чым заробак у Трампа

Каментары да артыкула