БЕЛ Ł РУС

Атэстацыю ў Нацбанку цяпер змогуць прайсці толькі палітычна лаяльныя банкіры, якія не ставяць лайкі, дзе не трэба

7.01.2026 / 8:53

Nashaniva.com

Нацбанк вырашыў, што няправільныя лайкі і ўдзел у пратэстах шкодзяць дзелавой рэпутацыі.

Нацбанк падчас правядзення атэстацыі цяпер будзе ўлічваць палітычную лаяльнасць банкіраў. Рэгулятар унёс змены ў інструкцыю аб парадку правядзення ацэнкі адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі.

Цяпер дзелавой рэпутацыі будуць шкодзіць не толькі прафесійныя моманты. Атэстацыю наўрад ці змогуць прайсці тыя, хто ўдзельнічаў у пратэстах ці нават пісаў нейкія «няправільныя» каментары ў інтэрнэце. Згодна з новай пастановай, дзелавую рэпутацыю дыскрэдытуюць:

Пад экстрэмісцкімі матэрыяламі ў Беларусі разумеюцца ў тым ліку навіны і тэксты з незалежных СМІ. Гэта значыць, што банкіры цяпер рызыкуюць страціць атэстаты і магчымасць займаць пасады начальнікаў проста за звычайныя рэпосты ці лайкі ў інтэрнэце. Не кажучы ўжо пра любую іншую палітычную актыўнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула