БЕЛ Ł РУС

У Маскве гарэў абаронны завод «Салют». Там вырабляюць рухавікі для баявых самалётаў

7.01.2026 / 22:0

Nashaniva.com

На ўсходзе Масквы адбыўся пажар на тэрыторыі абароннага прадпрыемства «Салют», якое ўваходзіць у структуру расійскай дзяржкарпарацыі «Растэх». Пра здарэнне паведамілі мясцовыя СМІ.

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала 112, набліжанага да расійскіх сілавікоў, на заводзе загарэлася тэхналагічнае абсталяванне.

На гэты момант пажар ліквідаваны. Афіцыйныя прычыны ўзгарання пакуль не называюцца.

Прадпрыемства «АДК-Салют» — адзін з найбуйнейшых вытворцаў у расійскім ВПК. Яно займаецца вытворчасцю і сэрвісным абслугоўваннем авіяцыйных рухавікоў як для цывільнай, так і для вайсковай авіяцыі (у тым ліку для знішчальнікаў Су-27, Су-30 і Су-35).

Праз працу на вайну завод знаходзіцца пад шматлікімі міжнароднымі санкцыямі — з боку ЗША, Еўрасаюза, Канады, Швейцарыі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Японіі і Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула