БЕЛ Ł РУС

Чэргі на мяжы з Польшчай зніклі

8.01.2026 / 9:22

Nashaniva.com

На пераходах «Брэст», «Брузгі» і «Бераставіца» не фіксуецца чэргаў, паведамляе сайт Памежнага камітэта.

Яшчэ ў ноч на 7 студзеня на пераходзе «Брэст» стаяла больш за 800 легкавых аўтамабіляў і больш за 60 аўтобусаў.

Але цягам дня чарга змяншалася. Так а 22‑й гадзіне ўчора было 300 легкавікоў, чаргі з аўтобусаў ужо не было.

На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» стаяць 20 легкавых аўто.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула