БЕЛ Ł РУС

ЗША выйшлі з 66 міжнародных арганізацый

8.01.2026 / 11:9

Nashaniva.com

Дональд Трамп падпісаў мемарандум, паводле якога Злучаныя Штаты Амерыкі спыняюць фінансаванне і ўдзел у 66 міжнародных арганізацыях. Пра гэта паведамляецца на сайце Белага дома.

Фота: Pamela Smith / AP

У тым ліку Вашынгтон выходзіць з 31 структуры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Як гаворыцца ў заяве, многія з гэтых арганізацый «прасоўваюць радыкальную кліматычную палітыку, глабальнае кіраванне і ідэалагічныя праграмы, якія супярэчаць суверэнітэту і эканамічнай моцы ЗША».

У Белым доме таксама заявілі, што амерыканскія падаткаплацельшчыкі «патрацілі мільярды» на фінансаванне міжнародных арганізацый, «атрымаўшы пры гэтым нязначную аддачу».

Пасля пачатку другога прэзідэнцкага тэрміну Дональда Трампа Злучаныя Штаты ўжо выйшлі з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Парыжскага кліматычнага пагаднення, Рады ААН па правах чалавека і Блізкаўсходняга агенцтва ААН па дапамозе палесцінскім бежанцам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула