З-за непагадзі затрымліваюцца чатыры цягнікі
З-за складаных умоў надвор'я на асобных участках чыгункі цягнікі ідуць з адхіленнямі ад графіку, паведамляе Белчыгунка.
На асобных участках Мінск — Орша, Мінск — Гомель, Мінск — Брэст, Жлобін — Калінкавічы цягнікі ідуць з адхіленнямі ад раскладу руху.
Беларускай чыгункай прымаюцца аператыўныя меры па ліквідацыі наступстваў непагадзі і ўвядзенні цягнікоў у графік.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.
БЧ просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася, улічваць гэтыя абставіны пры планаванні паездак і прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.