БЕЛ Ł РУС

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы

9.01.2026 / 9:33

Nashaniva.com

Метрапалітэн змяняе графік руху цягнікоў у сувязі са складанымі пагоднымі ўмовамі. Скарочаныя інтэрвалы паміж цягнікамі.

У выніку складаных умоваў надвор'я ў Мінску назіраюцца праблемы з наземным транспартам, перадусім з тралейбусамі. Метро — самы надзейны від грамадскага транспарту.

Сёння раніцай цягнік №240 Масква — Полацк, які адправіўся з Масквы ўчора ў 23:40 і павінен быў прыбыць у Полацк 9 студзеня а 10:12, па тэхнічных прычынах (няспраўнасць лакаматыва) быў спынены на участку Лёзна—Крынкі, паведамляе Белчыгунка.

Беларуская чыгунка прымае аператыўныя меры для арганізацыі дастаўкі пасажыраў. З гэтай мэтай са станцыі Віцебск на ўчастак быў накіраваны дапаможны лакаматыў. А 9:03 цягнік працягнуў рух.

На станцыях Віцебск і Полацк цягнік №240 Масква — Полацк прыбудзе з затрымкай прыкладна 1 гадзіну 30 хвілін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула