БЕЛ Ł РУС

Біятланісткі Кудрашова і Ананька працаўладкаваліся ў КДБ

15.05.2010 / 23:53

Nashaniva.com

Трэнера нацыянальнай сборнай Адрыяна Цыбульскага радуе, што біятланісткі «не згубіліся ў жыцці».

Трэнер нацыянальнай сборнай Беларусі па біятлоне Адрыян Цыбульскі распавёў у інтэрв’ю «Спартыўнай панараме» пра месца працы былых спартсменак Людмілы Ананька і Вольгі Кудрашовай.

Абедзве знайшлі сталую працу ў КДБ.
«Людзі якія займаюцца нашым спортам, не губляюцца ў жыцці. Знаходзяць сабе прымяненне, з’яўляюцца запатрабаванымі», — пахваліўся трэнер.

Абедзве беларускія біятланісткі скончылі сёлета спартыўную кар’еру.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула