БЕЛ Ł РУС

На выходных таксама будзе снег, а потым пахаладанне да мінус 26°С

9.01.2026 / 11:49

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я па Беларусі на 10‑12 студзеня.

Фота: Onliner.by

У суботу ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць паўднёвы цыклон, які страчвае актыўнасць, з цэнтрам над усходам краіны. Снег. Уначы па поўначы краіны чакаецца слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Ноччу -9..-15°С, максімальная днём -8..-13°С. 

Потым чакаецца ўзмацненне маразоў.

У нядзелю, 11 студзеня, на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Ноччу -11..-18°С, пры праясненнях паветра будзе ахалоджвацца да -23°С, максімальная днём -8..-15°С.

У панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца кароткачасовы сьнег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны.

Ноччу складзе ад -10°С па захадзе да -23°С па ўсходзе краіны, пры праясненнях да -26°С; максімальная днём -9..-16°С, па захадзе Беларусі -6..-8°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле gismeteo.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула