БЕЛ Ł РУС

У Познані пакажуць незвычайны спектакль па п’есе Светы Бень. Глядацкая зала ўсяго на чатыры чалавекі

9.01.2026 / 13:04

Nashaniva.com

11 студзеня ў Познані пройдзе нанаспектакль для дарослых і дзяцей па п’есе Светы Бень, піша «Будзьма».

«Так, ён сапраўды нана.

Яго заля змяшчае максімум 4 гледачы. А калі шчыра — лепш 2. Чаму так — даведаецеся толькі на месцы. (Не, гэта не жарт. Хаця… магчыма, менавіта ён)

Гэта спектакль, які:

Трошкі дзіўна.

Незразумела прыемна.

Месцаў амаль няма. Бо месцаў амаль няма ўвогуле», — напісана ў сацсетках стваральнікаў спектакля.

Дзе і калі?

Месца: Pakoj 202, Познань

Калі: 11 студзеня

Рэгістрацыя абавязковая. За падрабязнасцямі звяртайцеся ў дырэкт да @oleswinter альбо @e2e4_buscafe.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула