БЕЛ Ł РУС

13‑гадовага хлопчыка збілі з ног падлеткі, што каталіся на цюбінгу. У яго шматлікія траўмы

9.01.2026 / 14:6

Nashaniva.com

Следчыя высвятляюць абставіны траўмавання школьніка падчас катання на цюбінгу, паведамляе СК.

У пачатку студзеня кампанія школьнікаў адправілася на прагулку. Трое з іх узялі з сабой надзіманыя цюбінгі і вырашылі пакатацца з горкі, размешчанай у скверы на вуліцы Прушынскіх.

Дзеці звязалі цюбінгі паміж сабой, селі на іх па некалькі чалавек і спускаліся адной звязкай.

Пасля 13‑гадовага хлопчыка збілі з ног двое падлеткаў, якія імчаліся на цюбінгу.

У выніку ўдару хлопчык атрымаў шматлікія траўмы, у тым ліку пашкоджанне ныркі. Зараз ён знаходзіцца ў бальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула