БЕЛ Ł РУС

«Белавія» выканала першы рэйс у Тайланд

9.01.2026 / 14:29

Nashaniva.com

З адкрыцця рэйса ў Патаю (аэрапорт Утапаа) учора пачалася палётная праграма ў Тайланд, паведаміў у сваім тэлеграм-канале Мінскі аэрапорт.

Першы рэйс па традыцыі адкрывалі ўрачыста — з запрашэннем ганаровых гасцей, пераразаннем стужкі і віншаваннямі. У Нацыянальным аэрапорце Мінск пасажыраў перад вылетам чакала святочная атмасфера: тэматычная фотазона, пачастункі і падарункі.

Рэйсы ва Утапаа будуць выконвацца адзін раз на 10/11 дзён. Прыблізны час у дарозе складае каля 10 гадзін, у зваротным напрамку — каля 11.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула