БЕЛ Ł РУС

Дзеці ў Літве стварылі двухмоўную кнігу з гульнямі

9.01.2026 / 14:46

Nashaniva.com

Віленская школа «Стэмбрыдж»заснавала ўласнае выдавецтва Stembridge Books і ўжо выпусціла некалькі кніг. 

У канцы 2025 года выйшла з друку беларуска-літоўская кніга «Ха-Хэй-Хо: 22 вясёлыя гульні / linksmi žaidimai», у стварэнні якой ўдзельнічалі вучні 2‑га класа, піша bellit.info.

«Ха-Хэй-Хо: 22 вясёлыя гульні» — гэта запрашэнне ў свет гульняў, дзе пануюць смех, радасць і сяброўства. Яе стварылі дзеці — вучні Stembridge School — разам з акторам Іллём Ясінскім і настаўніцай Наталляй Сялецкай. Рэдактарам выступіў Андрэй Скурко.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула