У Польшчы затрымалі беларуса з падсанкцыйнай надзіманай лодкай
Беларус спрабаваў увезці ў Польшчу надзіманую лодку, але на мяжы высветлілася, што такі тавар забаронены для ўвозу ў Еўрапейскі саюз. Пра гэта паведаміла Люблінскае ўпраўленне мытна-падатковай службы ў Бяла-Падлясцы.
Фота: lubelskie.kas.gov.pl
Мужчына перасякаў мяжу праз пункт пропуску «Тэрэспаль». Падчас праверкі польскія памежнікі выявілі лодку ў ягоным аўтамабілі. Паколькі яна адносіцца да падсанкцыйных тавараў, яе ўвоз у ЕС забаронены.
У дачыненні да грамадзяніна Беларусі распачнуць справу аб кантрабандзе. Інфармацыя пра парушэнне санкцый таксама была перададзена ў пракуратуру.
Надзіманую лодку канфіскавалі як рэчавы доказ. Яе кошт ацэньваецца прыкладна ў 12,5 тысячы злотых, што складае каля 3,5 тысячы долараў ЗША.
Чытайце таксама:
У Салечніках затрымалі беларуса з цыгарэтамі на 217 тысяч еўра
Літоўскія памежнікі знайшлі на мяжы з Беларуссю партыю цыгарэт на 260 тысяч еўра