БЕЛ Ł РУС

Беларусы змогуць ездзіць без візы ў Калумбію

9.01.2026 / 16:13

Nashaniva.com

Беларусь і Калумбія дамовіліся пра скасаванне візаў для сваіх грамадзян. Пра гэта паведаміла беларускае пасольства ў гэтай краіне. Пагадненне аб спрашчэнні ўезду было дасягнута напрыканцы 2025 года.

Багата, сталіца Калумбіі. Фота: vecteezy.com

Згодна з дасягнутымі дамоўленасцямі, грамадзяне Беларусі, якія маюць звычайны пашпарт, могуць знаходзіцца на тэрыторыі Калумбіі без візы да 90 дзён. Пры гэтым тэрмін адлічваецца ў межах аднаго каляндарнага года з моманту ўезду ў краіну.

Аналагічныя ўмовы будуць дзейнічаць і для грамадзян Калумбіі пры паездках у Беларусь.

Чытайце таксама:

Беларусам стане цяжэй ездзіць у Каба-Вэрдэ

Калі і куды лепш зноў падавацца на візу, калі ў шэнгене адмовілі

Лукашэнка падоўжыў на год бязвізавы рэжым для грамадзян еўрапейскіх краін

Каментары да артыкула