БЕЛ Ł РУС

У Мінску махляры ажанілі мужчыну, каб завалодаць ягонай кватэрай

9.01.2026 / 16:41

Nashaniva.com

Пракуратура Партызанскага раёна Мінска накіравала ў суд крымінальную справу супраць 51‑гадовага мужчыны і 59‑гадовай жанчыны, якія раней ужо мелі судзімасці. Іх абвінавачваюць у махлярстве на вельмі вялікую суму.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com 

Следства высветліла, што ў чэрвені 2021 года абвінавачаныя знайшлі 63‑гадовага мужчыну з псіхічнымі праблемамі і падманам ажанілі яго са сваёй знаёмай. Прыкладна праз месяц пасля таго яны аформілі даверанасць ад імя мужчыны, якая давала жонцы права распараджацца маёмасцю мужа.

Скарыстаўшыся гэтым даручэннем, яны аформілі куплю-продаж кватэры ў Мінску, перапісаўшы яе на сваяка абвінавачанай і фактычна завалодаўшы маёмасцю пацярпелага, які працягваў у ёй жыць.

Пасля гэтага кватэру прадалі 58‑гадовай жанчыне, скарыстаўшыся яе недасведчанасцю ў пытаннях здзелак, і атрымалі 32 тысячы даляраў ЗША.

Падчас папярэдняга следства ўсе ўгоды былі аспрэчаныя пракуратурай і прызнаныя судом несапраўднымі.

Чытайце таксама:

Мінчанка аформіла два крэдыты і ўзяла ў растэрміноўку чатыры айфоны, каб перавесці махлярам 40 тысяч рублёў

12‑гадовы хлопчык аддаў грошы бацькоў махлярам

Жанчына забрала 28 тысяч даляраў з кватэры дачкі і зяця ды перадала аферыстам

Каментары да артыкула