БЕЛ Ł РУС

Беларусу прыляцеў феерверк проста ў твар

9.01.2026 / 19:59

Nashaniva.com

Выпадак адбыўся 7 студзеня на мінскай вуліцы Рэпіна, паведамляе МНС.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Каля 21.20 пры запуску салюту частка снарада трапіла ў твар мужчыну 2002 года нараджэння. З траўмамі рознай ступені цяжкасці пацярпелага шпіталізавалі.

Ратавальнікі нагадваюць, што са студзеня 2025 года ў Беларусі была ўведзена забарона на продаж піратэхнікі, і гэта тычыцца як рознічнага, так і аптовага гандлю піратэхнікай. Забарона распаўсюджваецца на ўсе вырабы II, III, IV і V класаў небяспекі — салюты, рымскія свечкі, ракеты, петарды і іншую піратэхніку.

Пры няправільным выкарыстанні феерверкаў можна атрымаць штраф за хуліганства, а ў некаторых выпадках будзе пагражаць нават крымінальная адказнасць. Адказвае за ўсё непасрэдна той, хто прымяняе піратэхніку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула