Завершаны рамонт другога энергаблоку БелАЭС
Другі энергаблок быў на рамонце з 13 лістапада.
Завершаны планава-папераджальны рамонт другога энергаблока БелАЭС. Блок уключаны ў сетку. У рамках праведзеных работ была выканана планавая замена часткі адпрацаванага ядзернага паліва на свежае, паведамляе Мінэнерга.
У адпаведнасці з міжнароднай практыкай з мэтай падтрымання стабільнага рабочага стану абсталявання планова-папераджальны рамонт на атамных станцыях праводзіцца штогод.