БЕЛ Ł РУС

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

10.01.2026 / 8:14

Nashaniva.com

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп «накіроўваюцца ў швейцарскі горны курорт, дзе, як чакаецца, яны сустрэнуцца і канчаткова ўзгодняць пагадненне».

Фота Joe Raedle / Getty Images

Украіна і ЗША могуць падпісаць пагадненне аб «працвітанні» для аднаўлення краіны на сустрэчы сусветных лідараў у Давосе, якое прадугледжвае прыцягненне 800 млрд даляраў, піша The Telegraph са спасылкай на заходніх чыноўнікаў.

Як піша The Telegraph, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і лідар ЗША Дональд Трамп «накіроўваюцца ў швейцарскі горны курорт, дзе, як чакаецца, яны сустрэнуцца і канчаткова ўзгодняць пагадненне».

Зяленскі меў намер на наступным тыдні паехаць у Белы дом, каб заключыць як план эканамічнага працвітання, так і пагадненне аб пасляваенных гарантыях бяспекі.

Аднак яго еўрапейскія саюзнікі з «кааліцыі рашучых» адгаварылі яго ад гэтай паездкі і прапанавалі Сусветны эканамічны форум як лепшую пляцоўку для сустрэчы з Трампам.

Пагадненне аб «працвітанні» прадугледжвае прыцягненне 800 млрд даляраў у рэканструкцыю Украіны на працягу 10 гадоў.

«Лічыцца, што гэта адкрые шлях для шэрагу крэдытаў, грантаў і інвестыцыйных магчымасцей ад прыватных кампаній для забеспячэння фінансавання. Кіеў спадзяецца, што прапанова Вашынгтону прыняць удзел у пасляваенным аднаўленні, асабліва ў праектах, да якіх Трамп можа быць прыхільным, павысіць гатоўнасць прэзідэнта ЗША даць надзейныя гарантыі бяспекі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула