БЕЛ Ł РУС

Якія еўрапейскія краіны найбольш запатрабаваныя беларусамі для адпачынку

10.01.2026 / 16:42

Nashaniva.com

Беларусы і ў 2025 годзе, нягледзячы на цяжкасці з атрыманнем віз і складаную лагістыку, працягвалі выбіраць для адпачынку еўрапейскія краіны, дабіраючыся туды самалётамі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый.

Венецыя ў Італіі. Фота: «Наша Ніва»

Часцей за ўсё беларусы выляталі на адпачынак з аэрапортаў суседніх дзяржаў — Вільні, Коўна, Рыгі, Варшавы, а таксама з Гданьска і Кракава. Папулярнымі заставаліся і маршруты з перасадкамі праз Стамбул і Ерэван, асабліва пры паездках на Кіпр і ў Чарнагорыю.

Паводле звестак сэрвісу TravelHub, найбольшая колькасць рэзерваванняў на лета 2025 года прыйшлася на красавік і май. Самай запатрабаванай еўрапейскай краінай у беларусаў стала Італія — на яе прыпала больш за палову (55%) усіх браняванняў. Другое месца заняла Іспанія (25%), а трэцяе — Грэцыя (10%). Таксама летась зноў з’явіліся авіятуры ў Балгарыю з вылетам з суседніх краін.

Асноўнай праблемай для турызму, акрамя цяжкасцяў з атрыманнем віз, застаецца забарона на палёты авіякампаніі «Белавія» ў паветранай прасторы Еўрасаюза. Хоць у 2025 годзе ЗША і некаторыя краіны знялі з яе санкцыі, еўрапейскае неба для беларускай авіякампаніі ўсё яшчэ закрытае. Але нават калі б яно адкрылася ў 2026 годзе, гэта не прывяло б да хуткага аднаўлення прамых рэйсаў з-за моцна скарочанага паветранага флоту, які цяпер налічвае толькі 17 самалётаў.

Эксперты адзначаюць, што ў першую чаргу маглі б аднавіцца рэйсы ў буйныя гарады, такія як Парыж, Рым, Берлін і Вена. А вось на курортныя напрамкі — Барселону, Салонікі, Тыват, Рыміні, Бургас і іншыя — самалётаў, хутчэй за ўсё, не хапіла б. Для паўнавартаснага аднаўлення палётаў спатрэбіўся б час на вяртанне лізінгавых дамоў і набыццё новых паветраных суднаў.

Чытайце таксама:

Беларусам стане цяжэй ездзіць у Каба-Вэрдэ

Калі і куды лепш зноў падавацца на візу, калі ў шэнгене адмовілі

З 1 верасня беларусы 191 раз пагарэлі на спробах аформіць візы ці гарачыя туры праз сацсеткі

«Паўгода чакання, мінус $1200 — і ніякай візы». Як беларусы зараз адкрываюць «шэнген»

Каментары да артыкула