БЕЛ Ł РУС

У Віцебску адбылося ўзгаранне ў інтэрнаце

10.01.2026 / 20:13

Nashaniva.com

Увечары 10 студзеня сістэма апавяшчэння аб надзвычайных сітуацыях «Маланка» паведаміла пра ўзгаранне ў інтэрнаце на віцебскай вуліцы Лазо.

Скрыншот з відэа

Пасля прыбыцця падраздзяленняў МНС на месца выкліку высветлілася, што ў памяшканні электрашчыта здарылася кароткае замыканне электраправодкі, якое згасла само па сабе.

Пацярпелых няма, эвакуацыя жыхароў не спатрэбілася.

Да месца выкліку было накіравана 12 адзінак тэхнікі МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула