БЕЛ Ł РУС

У Быхаўскім раёне на пажары загінуў мужчына

10.01.2026 / 22:37

Nashaniva.com

Увечары 9 студзеня на пажары ў аграгарадку Дуброва Быхаўскага раёна загінуў мужчына, паведамляе Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Фота: МНС

Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, хата гарэла адкрытым полымем, а дах і перакрыццё часткова абрынуліся. Са слоў суседзяў, у хаце мог знаходзіцца чалавек.

Падчас разведкі ў жылым пакоі работнікі МНС знайшлі абгарэлы труп мужчыны. Пошук загінулага быў абцяжараны высокай тэмпературай, шчыльным задымленнем і абрынутымі канструкцыямі.

У гэтай доме з дазволу гаспадароў жыў 68‑гадовы пенсіянер.

У выніку пажару быў знішчаны дах, перакрыцці, згарэла маёмасць, пашкоджаныя сцены дома. Разгляданая версія прычыны пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула