БЕЛ Ł РУС

«1418 дзён ганьбішча расейскай арміі». Працягласць вайны Расіі супраць Украіны зраўнялася з Вялікай Айчыннай вайной

11.01.2026 / 10:56

Nashaniva.com

На фоне дэградацыі ўсіх сфер — ад ваеннай да навуковай — авантура Крамля ператварылася ў зацяжное падзенне Расеі ў бездань, піша дэпутат Вярхоўнага Савета і журналіст Сяргей Навумчык. 

Фота: Sefa Karacan / Anadolu Agency via Getty Images

Людзі майго пакалення ведаюць гэтую лічбу не з падручнікаў гісторыі (там яе, калі не памыляюся, не было), а з першых фраз «Малай зямлі» Брэжнева. Я і цяпер магу працытаваць па памяці: «Дневников на войне я не вёл. Но 1418 дней и ночей — не забыты».

Сёння працягласць таго, што Крэмль называе «специальной военной операцией», зраўнялася з тым, што ў пуцінскіх і лукашэнкаўскіх падручніках завецца Вялікай Айчыннай вайной.

1418 дзён падзення ў бездань Расеі і, прама скажам, ганьбішча расейскай арміі, яе, як фармулюе вайсковы статут, «командиров и начальников». І найперш — самага галоўнага, крамлёўскага начальніка.

Параўнайце «поспехі» пуцінскай арміі з тым, колькі прайшла ў 1941‑45 Чырвоная армія.

Кумір цяперашняга крамлёўскага кіраўніцтва (ды і большай часткі расейскага народа) таварыш Сталін за такія «поспехі» сарваў бы пагоны з камандуючых франтамі і арміямі, а іх саміх ператварыў бы ў «лагерную пыль».

Перамогі Масквы не будзе. Дэградуючы ва ўсіх сферах — ад ваеннай да навуковай — расейскі імперскі праект павольна, але няўхільна набліжаецца да свайго фіналу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула