БЕЛ Ł РУС

У сеціве з’явілася фота яшчэ аднаго цела на заснежанай вуліцы Мінска. Што здарылася

11.01.2026 / 13:29

Nashaniva.com

У сеціве з’явілася фота трупа на тратуары паблізу дома № 107 на вул. Адоеўскага. Што адбылося, даведаўся карэспандэнт «Мінск-Навіны».

Кадры накрытага цела апублікавалі ўвечары 10 студзеня некалькі тэлеграм-каналаў без якіх-небудзь падрабязнасцей здарэння. Ва УСК па г. Мінску факт пацвердзілі і ўдакладнілі, што смерць не носіць крымінальны характар.

— Паводле даных следства, увечары 10 студзеня паблізу дома № 107 на вул. Адоеўскага 76‑гадоваму мужчыну стала дрэнна. Мінакі выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу, аднак выратаваць яго не ўдалося, — распавялі там. — Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Днём раней таксама стала вядома пра смерць на вуліцы Мінска: 59‑гадовы мужчына быў знойдзены мёртвым 9 студзеня ў раёне вуліцы Байкальскай — яму стала кепска па дарозе на працу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула