БЕЛ Ł РУС

Шрайбман тлумачыць, чаму ў Беларусі не будзе як у Венесуэле

11.01.2026 / 20:50

Nashaniva.com

«Мы нібы забываем, што Беларусь знаходзіцца ў вельмі шчыльным кантролі Расіі».

Аналітык Арцём Шрайбман тлумачыць, чаму ў Беларусі не будзе як у Венесуэле, дзе нядаўна амерыканцы выкралі Мадура і трымаюць на кантролі транзіт улады.

«Мы нібы забываем, што Беларусь знаходзіцца ў вельмі шчыльным кантролі Расіі і нібыта яна будзе бяздзейнічаць у гэтых сцэнарыях», — разважае Шрайбман у ютуб-перадачы «Гадзіннічак цікае».

@nashaniva У Венесуэле дыктатара амерыканцы тупа захапілі і арыштавалі. Арцём Шрайбман у праграме «Часики тикают» патлумачыў, чаму ў Беларусі гэта немагчыма цяпер #нашаніва #беларусьновости #лукашенко #минсксейчас #минскновости ♬ i was only temporary - my head is empty

«Мне здаецца, што калі адбываецца сцэнар радыкальнага перакройвання палітычнага поля, то — у Расіі і так рукі развязаны — гэты сцэнар запрашае яе да таго, каб сказаць: выбачайце, гэта не будзе адбывацца па вашым сцэнарыі. Вось Расгвардыя, яна і вызначыць параметры. У нас там «Арэшнік» стаіць, у нас там ядзерная зброя нібыта стаіць (у гэты момант яна абавязкова з'явіцца, прынамсі ў навінавым полі)».

«Такія сцэнары ў Беларусі сёння і на блізкую перспектыву, пакуль Расія не рассыпалася, яны для мяне, хутчэй за ўсё, прыводзяць да простага акупацыйнага сцэнара», — выказаў меркаванне Шрайбман.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула