БЕЛ Ł РУС

За павольны інтэрнэт збіраюцца ўвесці вялікія штрафы — вось якія

11.01.2026 / 23:32

Nashaniva.com

Апошнія гады беларусы скардзяцца, што якасць інтэрнэту пагоршала.

Дэпутаты працуюць над законапраектам, які павялічыць штрафы для правайдараў за павольны інтэрнэт. Дакумент ужо разгледзелі ў першым чытанні.

Плануецца, што для юрыдычных асоб штраф складзе да 1000 базавых велічынь, для індывідуальных прадпрымальнікаў — да 200 базавых велічынь, паведаміў у эфіры СТБ дэпутат Палаты прадстаўнікоў Юрый Панфілаў. Цяпер гэта 45 тысяч і 9 тысяч рублёў адпаведна.

«Калі якасць сувязі не выконваецца, а БелДІЭ робіць замеры па ўсёй краіне, і тады аператару выстаўляе прэтэнзіі. У выпадку невыканання [аператар] можа прыцягвацца да адказнасці згодна з вось гэтым артыкулам 23.1, частка 2», — сказаў дэпутат.

Цяпер па гэтым артыкуле КоАП прапісаны штраф да 20 базавых.

Нагадаем, з пачатку гэтага года мабільных аператараў могуць штрафаваць за няякасны інтэрнэт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула