Пад Полацкам сутыкнуліся аўтобус і легкавік, два чалавекі загінулі
Здарэнне адбылося сёння каля 09:30 на аўтадарозе Полацк — Ушачы, паведамляе ДАІ.
34‑гадовы кіроўца Volkswagen не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам МАЗ.
У выніку ДТЗ кіроўца легкавага аўто і яго пасажыр загінулі.
У аўтобусе знаходзіліся 10 чалавек, ніхто не пацярпеў.