Спецпрадстаўнік ЗША: Данія пасля Другой сусветнай вайны заняла тэрыторыю Грэнландыі ў абыход нормаў ААН
Данія пасля Другой сусветнай вайны заняла тэрыторыю Грэнландыі ў абыход нормаў ААН, і сёння востраў павінен адносіцца да ЗША з «гасціннасцю, а не варожасцю». Пра гэта заявіў у X спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША па Грэнландыі Джэф Лэндры.
Джэф Лэндры і Дональд Трамп. Фота: Win McNamee / Getty Images
«Гісторыя мае значэнне. ЗША абаранялі суверэнітэт Грэнландыі падчас Другой сусветнай вайны, калі Данія не здолела гэтага зрабіць. Пасля вайны Данія зноў акупавала яе, абыходзячы і ігнаруючы пратакол ААН», — напісаў Лэндры.
Яму адказала прадстаўніцтва Даніі ў ЗША. Дыпмісія іранічна пагадзілася, што гістарычны кантэкст мае значэнне, і падкрэсліла: Грэнландыя стагоддзямі належала Даніі, што прызнавалася ААН, рознымі адміністрацыямі ЗША і іншымі краінамі.
***
9 красавіка 1941 года, у гадавіну нямецкай акупацыі, дацкі пасланнік у Грэнландыі Хенрык Каўфман, насуперак указанням свайго ўрада, падпісаў выканаўчае пагадненне з дзяржаўным сакратаром Кордэлам Халам, дазволіўшы прысутнасць амерыканскіх войск. Грэнландыя ўступіла ў вайну адразу пасля ЗША 11 снежня 1941 года.
Тут выпускалася мясцовая валюта і паштовыя маркі. У 1942 годзе армія ЗША ўзяла на сябе ахову рудніка Івітуут, і баявыя патрулі пачалі выконвацца з Bluie West One, які стаў штаб-кватэрай як Грэнландскага патруля берагавой аховы, так і Грэнландскага базавага камандавання ВПС ЗША.
Насельніцтва Грэнландыі, якое складалася з 18 000 мясцовых жыхароў і менш за 500 датчан, папоўнілася тысячамі амерыканскіх вайскоўцаў.
У маі 1945 годзе пасля сканчэння Другой сусветнай адміністрацыя Грэнландыі пад кіраўніцтвам Эске Бруна здала свае надзвычайныя паўнамоцтвы і зноў перайшла пад прамое кіраванне Капенгагена.