БЕЛ Ł РУС

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

12.01.2026 / 12:19

Nashaniva.com

Лёс яе мужа Сяргея Сандалюка невядомы, іх судзілі разам.

Сяргей Сандалюк справа. Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

Сяргей Сандалюк — былы намеснік начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Гэту пасаду ён займаў у 2013‑2018 гады. Пад кіраўніцтвам гэтага ведамства знаходзяцца ўсе беларускія СІЗА, калоніі, турмы.

Разам з жонкай Анжэлай іх судзілі ў жніўні 2024 года па «народным» артыкуле 342 (частка 1) Крымінальнага кодэкса — звычайна па ім судзяць за ўдзел у пратэстах.

У лістападзе 2024 года іх судзілі зноў — незразумела, ці гэта быў суд за іншы марш, ці пасля апеляцыі папярэднюю справу адправілі на паўторны разгляд.

Стаў вядомы прысуд Анжэле Сандалюк, вынесены ў лістападзе 2024-га. Па інфармацыі Dissidentby, жанчыне далі два гады пазбаўлення волі. Магчыма, яна ўжо адседзела ўвесь тэрмін і выйшла (невядома, колькі часу жанчына была ў СІЗА).

Прысуд яе мужа невядомы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула