БЕЛ Ł РУС

Недакурак 14‑гадовай даўніны дапамог вылічыць злодзея

12.01.2026 / 14:49

Nashaniva.com

У Рагачоўскім раёне ў верасні 2011 года ў адным з дамоў скралі ацяпляльнае абсталяванне. Па гарачых слядах знайсці зламысніка не ўдалося. Аднак засталіся пэўныя зачэпкі.

На месцы злачынства судовыя эксперты канфіскавалі недакурак цыгарэты. Гэты прадмет стаў аб’ектам судова-медыцынскай генетычнай экспертызы.

Падчас даследавання ДНК, вылучанай з фільтра недакурка, удалося ўстанавіць мужчынскі генатып і выявіць характарыстыкі, прыдатныя для генетычнай ідэнтыфікацыі. У сувязі з адсутнасцю падазраванага генатып змясцілі ў базу даных.

Да яго вярнуліся толькі ў лістападзе 2025 года. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства супрацоўнікі Рагачоўскага РАУС затрымалі мужчыну. Зламыснік фактычна сам прыцягнуў да сябе ўвагу, што прывяло да экспертызы, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Усталяваны генатып супаў з генатыпам, вылучаным больш як 10 гадоў таму з таго самага недакурка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула