БЕЛ Ł РУС

У Сляпянцы знайшлі патанулую дзяўчыну

12.01.2026 / 15:28

Nashaniva.com

Фота: Таварыства выратавання на водах

Сёння днём у акваторыі Сляпянскай воднай сістэмы падчас правядзення сумесных пошукавых работ МУС, МНС і Таварыства выратавання на водах была знойдзена загінулая дзяўчына.

Лёд давялося свідраваць балотаходам. Труп знайшлі на глыбіні 0,6 метра.

Цела дзяўчыны было знойдзена ў 13:03. У гэтым раёне ў пятніцу планаваўся пошук зніклай 30 снежня 21‑гадовай Яны Кастранковай (месца пражывання — жылы масіў «Маяк Мінска»), аднак з-за складаных умоў надвор'я яго адмянілі.

Журналіст Onliner патэлефанаваў у Следчы камітэт, аднак у СК устрымаліся ад каментароў адносна таго, ці знойдзеная дзяўчына з’яўляецца Янай Кастранковай, якая знікла 30 снежня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула