Ва Уроцлаве на вакзале затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку
Супрацоўнікі аператыўна-інтэрвенцыйнай групы Уроцлаўскай службы аховы чыгункі затрымалі грамадзяніна Беларусі, які знаходзіўся на тэрыторыі Еўрапейскага саюза незаконна. Мужчыну заўважылі на чыгуначнай платформе — ён паводзіў сябе падазрона і паспрабаваў пайсці, калі ўбачыў паліцыянтаў.
Фота: kgsok.pl
Затрыманага даставілі ў чыгуначны паліцэйскі ўчастак ва Уроцлаве. Падчас праверкі асобы высветлілася, што 34‑гадовы беларус унесены ў Шэнгенскую інфармацыйную сістэму як асоба, якая пры выяўленні падлягае затрыманню, апытанню і высылцы з краіны.
Таксама ўстаноўлена, што ў дачыненні да яго дзейнічае рашэнне аб абавязковым выездзе з тэрыторыі Польшчы на падставе адпаведнага рэгламенту Еўрасаюза, бо ён з’яўляецца грамадзянінам трэцяй краіны. Далейшыя працэсуальныя дзеянні вядзе паліцыя Уроцлава.
Чытайце таксама:
У Германіі 15‑гадовы беларус з сябрам падпалілі на вуліцы калядную ялінку
У Польшчы затрымалі беларуса з падсанкцыйнай надзіманай лодкай
У Салечніках затрымалі беларуса з цыгарэтамі на 217 тысяч еўра