БЕЛ Ł РУС

У Брэсце мужчына пасля смерці бацькі звярнуўся па правядзенне экспертызы, каб даказаць сваяцтва

13.01.2026 / 9:26

Nashaniva.com

Яму было неабходна вызначыць, ці з’яўляецца мужчына, што памёр у 2025 годзе, ягоным бацькам. Юрыдычнага пацвярджэння кроўнага сваяцтва не мелася.

На экспертызу згодна з заканадаўствам, былі ўзятыя асабістыя рэчы памерлага мужчыны для выдзялення генатыпу, а таксама біялагічны матэрыял заяўніка, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз

У выніку правядзення параўнальнага аналізу эксперты-генетыкі ўстанавілі біялагічнае сваяцтва.

Заключэнне экспертызы дазволіць мужчыну юрыдычна ўстанавіць бацькоўства ў дачыненні да спадчынадаўцы і ў далейшым рэалізаваць правы на спадчыну нароўні з іншымі спадкаемцамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула