БЕЛ Ł РУС

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі

13.01.2026 / 10:20

Nashaniva.com

У чацвер, 15 студзеня, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп правядзе сустрэчу ў Белым доме з лідаркай апазіцыі Венесуэлы і лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі міру Марыяй Карына Мачада, паведамляе CNN.

Фота: Stian Lysberg Solum / NTB Scanpix, Pool Photo via AP

Візіт Мачада ў Вашынгтон адбудзецца ў напружаны момант: пасля маланкавай аперацыі спецназа ЗША ў Каракасе 3 студзеня, падчас якой быў захоплены Нікалас Мадура, Трамп нечакана адмовіўся прызнаць Мачада як законную пераемніцу ўлады. Замест гэтага краіну часова ўзначаліла віцэ-прэзідэнтка Дэлсі Радрыгес.

Трамп публічна выказаў сумнеў у палітычнай вазе Мачада, заявіўшы, што ёй будзе цяжка кіраваць Венесуэлай, бо яна нібыта не мае падтрымкі і павагі народа. Акрамя таго, СМІ паведамлялі, што раздражненне Трампа выклікала рашэнне Мачада прыняць Нобелеўскую прэмію міру.

Сітуацыя вакол прэміі набыла кур’ёзны характар: Трамп намякаў, што Мачада павінна падарыць яму гэтую ўзнагароду. Аднак Нарвежскі нобелеўскі камітэт быў вымушаны выступіць з афіцыйнай заявай, што прэмія міру з'яўляецца імянною і не можа быць перададзена іншай асобе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула