БЕЛ Ł РУС

Мінчанка аддала аферыстам больш за 40 тысяч рублёў, якія збірала на лячэнне дзіцяці

13.01.2026 / 11:37

Nashaniva.com

У Мінску ахвярай махлярскай схемы стала 43‑гадовая жанчына: яна перадала злачынцам увесь свой ашчадак, прызначаны для набыцця медыцынскага абсталявання хвораму дзіцяці. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Усё пачалося са званка нібыта ад супрацоўніка дамафоннай службы. Пад прыкрыццём выдачы дадатковых ключоў аферыст выведаў у мінчанкі яе асабістыя звесткі коды з СМС-паведамленняў.

Адразу пасля гэтага ў гульню ўступіў фальшывы праваахоўнік. Ён заявіў, што на імя жанчыны нехта аформіў крэдыт і выкарыстоўвае яго ў злачынных мэтах. Каб пазбегнуць «крымінальнай адказнасці», мінчанцы прапанавалі тэрмінова задэклараваць усе наяўныя грошы.

Напалоханая маці перадала кур'еру больш за 40 тысяч рублёў.

Міліцыя затрымала кур'ера — ім быў 28‑гадовы жыхар сталіцы. Высветлілася, што хлопец сам стаў ахвярай гэтай жа схемы: махляры спрабавалі падмануць яго на грошы, але паколькі ў яго нічога не было, пераканалі «дапамагаць праваахоўнікам» і забіраць пасылкі ў іншых людзей.

Грошы жанчыны ён паспеў перадаць невядомаму.

Паводле факту махлярства заведзеная крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула