БЕЛ Ł РУС

Ірыне Быкавай — 99 гадоў

13.01.2026 / 13:44

Nashaniva.com

Ірына Міхайлаўна — другая жонка Васіля Быкава.

Фота з тэлеграм-канала Сяргея Навумчыка

Пазнаёміліся яны ў рэдакцыі газеты «Гродзенская праўда».

У «Доўгай дарозе дадому» Васіль Уладзіміравіч згадвае, што «Ірына Міхайлаўна… стала першым і дужа прыдзірлівым крытыкам усяго мной напісанага. Цяпер я ёй за тое вельмі ўдзячны, хаця тады часам і крыўдзіўся».

Ірына Міхайлаўна друкавала на машынцы творы Быкава, калі ён быў яшчэ мала каму вядомым аўтарам — і працягвала гэта рабіць доўгія гады. «Мёртвым не баліць», «Сотнікаў», «Знак бяды» — надрукаваныя ёй.

У канцы снежня яна трапіла ў шпіталь з пераломам сцягна і інфарктам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула