БЕЛ Ł РУС

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА

13.01.2026 / 19:1

Nashaniva.com

Беларускі рыбак падзяліўся ў інстаграме відэа і фота, дзе паказаў, як яму ўдалося злавіць вялікую рыбіну падчас мінулагодняй зімовай рыбалкі, піша Blizko.by.

Скрыншот з відэа

Рыбак расказаў, што 25 лютага 2025 года ён паехаў на ніжні Нёман у пошуках жэраха, але замест яго злавіў вялікага амура вагой прыкладна 20 кілаграмаў. Рыба аказалася вельмі моцнай — на працягу паўгадзіны яна цягнула рыбака каля 500 метраў па плыні.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Валерий (@grandpa_on_fishing)

Даўжыня амура склала каля 135 сантыметраў, што прыкладна адпавядае росту дзесяцігадовага дзіцяці. Пасля кароткай фота– і відэасесіі рыбіну адпусцілі назад у ваду.

Чытайце таксама:

У Японіі заплацілі каля 3,2 мільёна даляраў за блакітнага тунца. Гэта рэкорд

У Індыі злавілі дзевяціметровую кітовую акулу

Пад Гомелем злавілі гіганцкага шчупака ФОТАФАКТ

У Прыпяці злавілі гіганцкага сома-волата. Але праверыць гэта немагчыма

Жыхар Воранава вылавіў гіганцкага таўсталобіка — гэта трэцяя такая рыбіна за месяц на возеры

Навукоўцы знялі на відэа рыбіну, якая жыве на глыбіні больш за 8 тысяч метраў

Каментары да артыкула