БЕЛ Ł РУС

Пад Гроднам адкрылі гарналыжную трасу

13.01.2026 / 23:19

Nashaniva.com

13 студзеня ў парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп», які знаходзіцца недалёка ад Гродна, пачаў працаваць гарналыжны спуск, паведамляе БелТА.

Даўжыня першай трасы складае каля 300 метраў, і гэта толькі пачатак. У найбліжэйшы час плануецца адкрыццё яшчэ адной гарналыжнай трасы працягласцю прыкладна 360 метраў.

Для наведвальнікаў будзе працаваць пад’ёмнік. Адпачывальнікі могуць прыязджаць са сваім спартыўным рыштункам або ўзяць горныя лыжы і сноўборды ў пункце пракату на месцы. Перакусіць і сагрэцца гарачым чаем можна ў мясцовай кавярні.

Гарналыжныя трасы будуць даступныя ў будныя дні з 14:00 да 21:00, а ў выхадныя — з 13:00 да 22:00.

Чытайце таксама:

«І горы не патрэбныя». Пад Гроднам мужчына зрабіў трасу для цюбінгу проста ў сваім двары

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска

Названыя самыя небяспечныя горкі ў Мінску для катання на цюбінгу

Каментары да артыкула