БЕЛ Ł РУС

У Тайландзе будаўнічы кран упаў на пасажырскі цягнік. Загінулі прынамсі 22 чалавекі

14.01.2026 / 8:4

Nashaniva.com

Хуткасны пасажырскі цягнік у Тайландзе сышоў з рэек пасля таго, як на яго ўпаў будаўнічы кран, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Прадстаўнік мясцовай паліцыі паведаміў агенцтву AFP, што ў выніку здарэння загінулі прынамсі 22 чалавекі, а больш за 30 атрымалі раненні.

Паліцыя паведаміла Reuters, што кран, які выкарыстоўваўся для будаўніцтва хуткаснай чыгуначнай лініі, абрынуўся на цягнік і загарэўся; пажар быў хутка патушаны.

Інцыдэнт адбыўся ў акрузе Сіхіё ў правінцыі Накхонратчасіма. Пацярпелы цягнік накіроўваўся ў правінцыю Убанратчатхані.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула