БЕЛ Ł РУС

Грэнландыя звярнулася па дапамогу да Вялікабрытаніі

14.01.2026 / 9:33

Nashaniva.com

Міністарка бізнэсу і энергетыкі Грэнландыі Наая Натаніельсэн звярнулася да ўрада Вялікабрытаніі з заклікам заняць «прынцыповую пазіцыю» і папрасіла дапамогі ад выпадаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, піша Politico.

Фота: James Manning/PA Images via Getty Images

«Сёння неабходны дыялог — сапраўдны, глыбокі. Нягледзячы на складаныя праблемы ў свеце, гэта не падстава адмаўляцца ад размовы. Складаныя пытанні можна вырашаць шляхам дыялогу, а не гвалтам ці сілай».

Зварот Натаніельсэн да Лондана прагучаў на фоне папярэджання Даніі пра тое, што агрэсія ЗША можа разбурыць вайсковы альянс НАТА.

Адказваючы на пытанне, з якім пасланнем яна звяртаецца да брытанскіх палітыкаў і прэм’ер-міністра Кіра Стармера, яна зноў падкрэсліла важнасць дыялогу.

«Намагаць на дыялогу, нават калі гэта складана. Мець мужнасць бараніць прынцыпы і веру ў міжнароднае права. Думаю, у найбліжэйшыя гады гэтае пытанне паўстане перад усімі намі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула