БЕЛ Ł РУС

Юлію Цімашэнка прызналі падазраванай па крымінальнай справе

14.01.2026 / 10:59

Nashaniva.com

Антыкарупцыйныя органы Украіны паведамілі кіраўніцы фракцыі «Бацькаўшчына» Юліі Цімашэнка пра падазрэнне, піша «Украінская праўда» (УП) са спасылкаю на палітычныя колы.

Фота: «Бацькаўшчына»

Іншыя дэталі пакуль невядомыя. «УП» спрабавала звязацца з прэс-сакратаркай Цімашэнка, аднак яна не адказвае. У Нацыянальным антыкарупцыйным бюро таксама адмовіліся даць каментары.

У аўторак увечары НАБУ і САП паведамілі, што выкрылі кіраўніка адной з фракцый у Вярхоўнай Радзе на карупцыі — крыніцы УП паведамляюць, што гаворка ідзе пра Юлію Цімашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула