БЕЛ Ł РУС

Выпускнік уладкаваўся на працу з занятасцю адна гадзіна на дзень з абедам. Чым скончылася?

14.01.2026 / 14:53

Nashaniva.com

Выпускнік аднаго са сталічных ВНУ вучыўся на бюджэтнай форме і пасля заканчэння навучання павінен быў адпрацаваць па размеркаванні.

Фота: Lookby.media

Яго накіравалі ў адну з мінскіх арганізацый, якая, як высветлілася, дапамагала маладым спецыялістам ухіляцца ад размеркавання. Фармальна хлопца аформілі на пасаду інжынера-сістэматэхніка, піша Onliner.by.

Падчас судовага разгляду пацвердзілася, што да працы ён не прыступаў. Пры гэтым у кантракце было прапісана, што яго рабочы дзень складае адну гадзіну з абедам працягласцю 12 хвілін.

У дачыненні да кіраўніка кампаніі ўжо вынеслі абвінаваўчы прысуд: суд прызнаў яго вінаватым у садзейнічанні фіктыўнаму працаўладкаванню выпускніка.

Праверка паказала, што арганізацыя не вяла ніякай рэальнай дзейнасці. Маладых спецыялістаў афармлялі фіктыўна: яны не працавалі, заробак не атрымлівалі, затое павінны былі пералічваць грошы кіраўніку фірмы — для пакрыцця выдаткаў на іх «працаўладкаванне».

Суд цалкам задаволіў пазоў пракуратуры: працоўны дагавор прызналі несапраўдным. Рашэнне пакуль не ўступіла ў законную сілу і можа быць абскарджанае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула