Мінчанка падумала, што сусед сочыць за ёй праз камеру і разбіла яе пляшкай шампанскага
39‑гадовая жанчына расказала, што напярэдадні выпівала і падумала, што праз камеру за ёй сочыць сусед, з якім у іх раней быў канфлікт.
У выніку мінчанка разбіла камеру пляшкай шампанскага, пасля купіла ў краме другую бутэльку, вярнулася і нанесла яшчэ некалькі ўдараў.
Распачатая крымінальная справа за хуліганства. Таксама ёй давядзецца кампенсаваць шкоду арганізацыі, якая ўстанавіла і абслугоўвала сістэму відэаназірання ў пад’ездзе.