БЕЛ Ł РУС

Яраслаў Раманчук: асноўныя праціўнікі лібералізацыі — Сідорскі і Ткачоў

17.05.2010 / 14:46

ЯВ

Незалежны эканаміст пракаментаваў сітуацыю з праектам дырэктывы №4 аб лібералізацыі эканомікі.

Яраслаў Раманчук пракаментаваў чуткі, што праект дырэктывы № 4, апублікаваны ў інтэрнэце, належыць яго аўтарству.

У размове з карэспандэнтам «НН» ён выказаў задаволенасць, што праект дырэктывы пераклікаецца з ягонымі ідэямі.

«Нехта зрабіў удалую кампіляцыю з праграм, прапанаваных бізнэс-супольнасцю, —
заявіў ён. — Я яшчэ не паспеў абмеркаваць гэты праект у кулуарах урада, але відавочна, што ён будзе мець шэраг праціўнікаў. У першую чаргу гэта прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі, памочнік прэзідэнта Сяргей Ткачоў, а таксама міністэрствы прымасловасці і сельскай гаспадаркі».

Разам з тым

Яраслаў Раманчук зазначыў, што не прымаў прамога ўдзелу ў стварэнні праекта дырэктывы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула