БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін

15.01.2026 / 8:8

Nashaniva.com

«Я думаю, ён гатовы заключыць здзелку, — сказаў Трамп пра Пуціна. — Я думаю, Украіна менш гатовая да ўгоды».

Фота: Win McNamee / Getty Images

Прэзідэнт ЗША сцвярджае, што заключэнню патэнцыйнага мірнага пагаднення перашкаджае Украіна, а не Расія.

У эксклюзіўным інтэрв’ю агенцтву Reuters у Авальным кабінеце Трамп заявіў, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін нібыта гатовы закончыць вайну ва Украіне, якую ён пачаў і якая працягваецца ўжо амаль чатыры гады.

«Я думаю, ён гатовы заключыць угоду, — сказаў Трамп пра расійскага прэзідэнта. — Я думаю, Украіна менш гатовая да здзелкі».

На пытанне, чаму перамовы пад патранажам ЗША дагэтуль не прывялі да ўрэгулявання найбуйнейшага ваеннага канфлікту ў Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны, Трамп адказаў адным словам: «Зяленскі». «Я думаю, што яму цяжка на гэта пайсці», — дадаў ён пасля ўдакладняльнага пытання.

Рыторыка Трампа рэзка кантрастуе з пазіцыяй еўрапейскіх саюзнікаў, якія лічаць, што Масква не зацікаўленая ў спыненні вайны ва Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула