БЕЛ Ł РУС

Праз маразы затрымліваюцца цягнікі

15.01.2026 / 11:31

Nashaniva.com

Белчыгунка паведамляе пра затрымку трох цягнікоў.

Цягнік №736 Брэст—Мінск з адпраўленнем з Брэста а 8:09 і прыбыццём у Мінск аб 11:52 з тэхнічных прычын ідзе з адхіленнем ад графіка на 1 гадзіну 30 хвілін.

У сувязі з гэтым цягнік №6302 Брэст—Баранавічы з адпраўленнем з Брэста а 6:52 прыбудзе на канцавую станцыю з затрымкай прыблізна на 1 гадзіну 10 хвілін.

Цягнік №3 Масква—Брэст з адпраўленнем з Масквы 14 студзеня 2026 года а 22:12 і прыбыццём у Брэст 15 студзеня а 10:23 ідзе з затрымкай прыблізна на 1 гадзіну 20 хвілін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула