БЕЛ Ł РУС

Прызначаны новы кіраўнік Віцебшчыны

15.01.2026 / 12:10

Nashaniva.com

Аляксандр Рагожнік раней быў паслом у Расіі.

Раней новы кіраўнік рэгіёна займаў пасаду пасла Беларусі ў Расіі.

Аляксандр Рагожнік нарадзіўся ў 1976 годзе ў Гомелі.

У 1998 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці», пасля чаго служыў у органах унутраных спраў.

Прафесійную дзейнасць пачаў з 1999 года інспектарам аддзела «Гомель-Пасажырскі» мытнага пункта Гомельскай мытні.

Затым перайшоў на працу ў Міністэрства энергетыкі, дзе быў спачатку галоўным спецыялістам, а пасля — эканамічным дарадцам эканамічнага ўпраўлення.

З 2008 да 2010 года ўзначальваў упраўленне эканомікі адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска.

Быў генеральным дырэктарам Мінскага маторнага завода.

З 2022 да 2024 года — міністр прамысловасці.

У чэрвені 2024 года быў прызначаны паслом Беларусі ў Расіі.

Ветэрынар Аляксандр Субоцін, які кіраваў вобласцю са снежня 2021 года, адпраўлены ў адстаўку. «Мы плануем, у бліжэйшы час даведаецеся, загрузіць яго на ўсю катушку. Загрузіць яго з ног да галавы. Калі характар ёсць, то пацягне. Гэта датычыцца знешняга контуру нашай краіны і іншых напрамкаў, дзе трэба сур'ёзна папрацаваць», — сказаў Лукашэнка пра Субоціна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула