БЕЛ Ł РУС

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў

15.01.2026 / 15:45

Nashaniva.com

Супрацоўнік кампаніі Ford 40‑гадовы Ці Джэй Сабула, якога адхілілі ад працы пасля канфлікту з прэзідэнтам Дональдам Трампам, атрымаў магутную падтрымку праз краўдфандынг. За дзень дзве кампаніі на платформе GoFundMe сабралі агулам больш за 800 тысяч даляраў.

Інцыдэнт адбыўся падчас візіту Трампа на завод Ford у Мічыгане, дзе вырабляюць пікапы. На відэа, якое трапіла ў сеціва, чуваць, як нехта выкрыкнуў у бок Трампа: «Абаронца педафілаў», што выглядае намёкам на затрымку з публікацыяй поўных архіваў аб справе Джэфры Эпштэйна.

У адказ Трамп паказаў сярэдні палец і вылаяўся.

Белы дом пазней заявіў, што прэзідэнт «адпаведна адрэагаваў на вар'ята, які крычаў праклёны ў прыступе лютасці».

Сабула пацвердзіў The Washington Post, што гэтыя словы выкрыкнуў менавіта ён, і дадаў, што «ні кроплі не шкадуе» аб сваім учынку.

Кампанія Ford адхіліла Сабула ад выканання абавязкаў без захавання заробку.

Прафсаюз аўтамабільнай прамысловасці (UAW), які прадстаўляе інтарэсы рабочых завода, заявіў, што зараз праводзіцца праверка.

У падтрымку рабочага былі запушчаны дзве кампаніі.

Першая кампанія на GoFundMe пад назвай «Ці Джэй Сабула — патрыёт» сабрала амаль 500 000 даляраў ад 21 тысячы чалавек.

Другая кампанія, арганізаваная сяброўкай сям’і Сабула, прынесла яшчэ звыш 330 000 даляраў ад 13 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула