БЕЛ Ł РУС

Вольга Севярынец: Салідарнасць была бясконцай, яе зацанілі нават гэбісты

15.01.2026 / 22:50

Nashaniva.com

Вольга Севярынец, жонка былога палітвязня Паўла Севярынца, расказала ў вялікім інтэрв'ю «Радыё Свабода», з якой неверагоднай салідарнасцю з боку людзей сутыкалася яе сям'я ў той час, калі Павел быў за кратамі.

Сям'я Севярынцаў пасля ўз'яднання ў Вільні. Фота: фэйсбук-старонка Паўла Севярынца

«Выказаць усю тую любоў, падтрымку, салідарнасць, якую беларусы аказвалі нашай сям’і ў Беларусі, не хопіць ні слоў, ні гісторый.

Была адна жанчына, якую я называла Францішку цёцяй. І ён пасля вельмі здзівіўся, што гэта не яго родная цёця.

Ёсць людзі, якія нібыта ўзялі нас на рукі і панеслі. Яны прыйшлі ў нашу сям’ю і сталі як родныя. Я мусіла аднекавацца, што не трэба ўжо ніякай дапамогі, памажыце можа іншым. А яны кажуць: «Скажыце, што заўгодна, што вам трэба, мы ўсё зробім, мы ўсё прывязем».

Першае Раство без Паўла ў нас скрыня з-пад тэлевізара была запоўненая цукеркамі. Людзі прыносілі. Мы іх елі да восені наступнага года. Уся шафа была застаўленая падарункамі. Мы не ведалі, што з імі рабіць.

Гэбісты раз прыйшлі, адкрылі шафу і кажуць: «Гэта хіба што падарункі». А я адказала: «Так, бачыце як нас падтрымліваюць». Нават яны гэта зацанілі.

Салідарнасць была бясконцай. Калі часам было цяжка, то светлых беларусаў было ў сотні разоў болей», — гаворыць Вольга Севярынец.

Чытайце таксама:

Дашкевіч, Дзядок і Севярынец апублікавалі сумеснае ФОТА

«Ток» з Севярынцам: пра знаёмства з Ціханоўскім, прыход Калеснікавай, стаўленне да Бабарыкі і прэтэнзіі Зянона Пазняка

Севярынец пра сваю гісторыю кахання: Гэта нетыпова для сённяшняга свету

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову

Каментары да артыкула