БЕЛ Ł РУС

У Мінску можа парушацца праца транспарту праз маразы

16.01.2026 / 7:55

Nashaniva.com

Мінсктранс паведамляе, што ў сувязі з паніжэннем тэмпературы паветра магчымыя адхіленні ад раскладу руху.

А 07.50 у Мінску было мінус 23 градусы.

Таксама з 07:36 на вул. Скрыпнікава, 32 у абодвух кірунках праз пашкоджанне кантактнай сеткі адбылося спыненне руху тралейбусаў на маршрутах № 13, 77. Рух арганізаваны па вуліцах Гарэцкага, Шаранговіча, Сухараўская, Панчанкі.

З 07:46 на вул. Кедышкі, 123 у кірунку вул. Каліноўскага праз пашкоджанне кантактнай сеткі адбылося спыненне руху тралейбусаў на маршруце № 38. Рух арганізаваны па вуліцах Кнорына, Каліноўскага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула